BE RU EN

Вынікі сустрэчы Сідорскага з Пуціным засакрэцілі

  • 7.10.2009, 12:41

Падрабязнасці перамоваў прэм'ер-міністраў Расеі і Беларусі невядомыя — іх не каментуюць ні ў Менску, ні ў Маскве.

Прэс-сакратар беларускага прэм'ера Аляксандр Цімашэнка патлумачыў БелаПАН, што сустрэча была працоўнай, таму ніякіх паведамленняў па яе выніках не плануецца.

Вядома, што Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін размаўлялі ў Нова-Агарова як мінімум чатыры гадзіны.

Нагадаем, чакалася, што на перамовах бакі абмяркуюць найбольш актуальныя праблемы двухбаковых адносінаў, у тым ліку пытанні пра кошт на газ і пра даванне Беларусі крэдыту.

Апошнія навіны