BE RU EN

Партыі БХД не даюць памяшканне для ўстаноўчага з’езда

  • 7.10.2009, 15:39

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» атрымала першыя адмовы ў прадстаўленні памяшкання для правядзення ўстаноўчага з’езда.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу БХД, адмовы прыйшлі з Цэнтральнага дома афіцэраў, Рэспубліканскай мастацкай галерэі і Дома культуры МАЗ.

Дом афіцэраў адмовіў без тлумачэння прычын, у мастацкай галерэі заявілі пра адсутнасць свабодных памяшканняў на 31 кастрычніка, а ДК МАЗ спаслаўся на гастролі Маскоўскага тэатра ілюзій.

Аргкамітэт па правядзенні з’езда накіраваў заяўкі на прадстаўленне памяшкання 10 арганізацыям. Таксама былі пададзеныя заяўкі з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні мерапрыемства ў адміністрацыю Лукашэнкі і Менскі гарвыканкам.

Апошнія навіны