BE RU EN

Ломаць: «Калі не ўгаварым, прымусім, каб беларускія тавары былі на паліцах»

  • 8.10.2009, 13:53

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантроля паведаміў, што пытанне пра рэалізацыю беларускіх тавараў будзе пастаянна знаходзіцца на дзяржаўным кантролі.

«Тэма прасоўвання беларускіх тавараў і мінімізацыі імпарту для нас вельмі важная. Мы ёй займаемся штодзённа і штогадзінна», — перадае БелаПАН словы кіраўніка КДК Зянона Ломаця.

Ломаць падкрэсліў, што суб’екты гаспадарання ў гандлі «калі не ўгаварым, то прымусім, каб беларускія тавары былі на паліцах

«Мы не супраць імпарту, але ў разумных межах. Засілля імпарту не павінна быць. Наш народ, мне здаецца, перабудоўваецца і пачынае аддаваць перавагу беларускай прадукцыі», — сказаў Ломаць.

Ён таксама заявіў, што ў Беларусі нібы не існуе распараджэння канфіскоўваць з гандлёвай сеткі тавары расейскай вытворчасці.

«Некаторыя тавары бяруць для правядзення экспертызы адпаведныя структуры», — патлумачыў ён.

Апошнія навіны