BE RU EN

На «слуханні» па АЭС не пусцілі незалежных эколагаў, затрыманы расейскі эксперт

  • 9.10.2009, 13:35

Спецыялісты спрабавалі распаўсюдзіць на мерапрыемстве дакументы з крытыкай ідэі будаўніцтва ў Беларусі АЭС.

Сёння ў Астраўцы праходзяць так званыя «грамадскія слуханні» з нагоды будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.

Згодна з планам правядзення грамадскіх слуханняў рэгістрацыя ўдзельнікаў павінна была ажыццяўляцца з 10 да 12 гадзін. У гэты інтэрвал часу планавалася прыбыццё прадстаўнікоў зацікаўленай грамадскасці да месца правядзення слуханняў.

У 10.10 зала, у якой павінны адбыцца слуханні, была арганізавана запоўнена. Незразумелым чынам за 10 хвілін была праведзена рэгістрацыя прадстаўнікоў «працоўных калектываў».

Да 10 гадзін месца правядзення было ачэплена кардонам з міліцыі і людзей у цывільным. Пропуск для рэгістрацыі грамадзян, якія сабраліся перад уваходам, а адпаведна кардонам, пачаўся роўна а 10 гадзіне, да гэтага прадстаўнікоў грамадскасці не пускалі ў будынак. Верагодна, арганізаваныя групы былі дапушчаныя ў залу да пачатку афіцыйнага часу рэгістрацыі.

Пры рэгістрацыі кожнаму ўдзельніку выдаваліся глянцавыя інфармацыйныя буклеты: «Мы за АС. Мы за працу. Мы за зарплату». І стылістычна і па афармленні – гэта дакладная копія агітацыйных матэрыялаў Расатама, якія распаўсюджваліся пры абмеркаваннях ніжагародскай, балтыйскай і іншых АЭС у Расеі.

Арганізаваная дастаўка ўдзельнікаў – стандартная тактыка маніпуляцыі.

«Ніякая дамоўленасць пра вылучэнне месцаў прадстаўнікам зацікаўленай грамадскасці не выкананая. Спіс грамадскіх арганізацый, якія збіраліся прыняць удзел у грамадскіх слуханнях быў падрыхтаваны і загадзя накіраваны для рэгістрацыі арганізатарам слуханняў. Заяўкі на ўдзел адпраўляліся Петрушкевічу Уладзіміру Пятровічу – сакратару аргкамітэта правядзення слуханняў, супрацоўніку дырэкцыі будаўніцтва АС. Паводле яго запэўненняў як мінімум для 30 прадстаўнікоў экалагічных і іншых грамадскіх арганізацый з усёй рэспублікі павінна была быць папярэдне зарэзерваваная магчымасць удзелу ў слуханнях, як мінімум прысутнасць у зале», - заявіла прадстаўніца экалагічнай арганізацыі «Зялёная сетка» Таццяна Новікава.

Напярэдадні слуханняў на ўваходзе ў будынак быў затрыманы расейскі эксперт-антыядзершчык Андрэй Ажароўскі. Затрыманне праводзілася па распараджэнні намесніка начальніка Астравецкага аддзела ўнутраных спраў Марэка Сянкевіча.

У вядомага расейскага незалежнага эксперта-антыядзершчыка канфіскавалі матэрыялы Крытычных заўваг да справаздачы ОВОС. Менавіта афіцыйная справаздача ОВОС павінна з'яўляецца прадметам слуханняў, а Крытычныя заўвагі да справаздачы, падрыхтаваныя шэрагам экалагічных і экспертных арганізацый Беларусі, і складаюць грамадскую адзнаку, якая павінна стаць прадметам абмеркавання.

Зараз расейскі эколаг знаходзіцца ў мясцовым РАУС.

На слуханні не пусцілі вядомага праваабаронцу Валера Шчукіна

У гэтай машыне завезлі ў РАУС расейскага эколага

Апошнія навіны