BE RU EN

Мікалай Статкевіч: «Імітацыя дэмакратызацыі будзе працягвацца»

  • 17.11.2009, 14:37

Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) лічыць, што беларускія ўлады па-ранейшаму хвалюе не пытанне санкцый, а крэдыты Еўразвяза.

Рада Еўразвяза прыняла рашэнне працягнуць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менска да кастрычніка 2010 года. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя на год. Паводле словаў лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалая Статкевіча, вялікай эфектыўнасці гэтае рашэнне мець не будзе, бо беларускую ўладу хвалююць толькі грошы, а не санкцыі.

«Я ацаніў бы гэтае рашэнне, як невялікую перамогу апазіцыі і паразу уладаў, -- заявіў Статкевіч у інтэрв’ю «Радыё Свабода». -- І толькі таму, што ўлады заяўлялі, што гэты варыянт для іх непрымальны. А зараз яны апынуліся з гэтым «непрымальным» варыянтам, але ім давядзецца яго «праглынуць», бо для іх галоўнае – грошы. Безумоўна, імітацыя дэмакратызацыі будзе працягвацца далей, калі будуць ісці грошы. Наша «цудоўная» эканамічная мадэль патрабуе штогадовага шматмільярднага вонкавага фінансавання. І таму ўлады будуць гатовы «праглынуць» гэты момант, гэтак жа як Еўропа тое, што адбываецца ў нашай краіне – імітацыю замест рэальнай дэмакратыі».

Апошнія навіны