На Калінкавіцкай мэблевай фабрыцы адбыўся моцны пажар
- 19.11.2009, 11:33
У выніку пажару згарэла частка прадукцыі вядомага беларускага прадпрыемства.
Як паведамляе БелаПАН, пажарам знішчаная прадукцыя Калінкавіцкай мэблевай фабрыкі, якая належыць ЗАТ «Мозырлес».
Пажар адбыўся 18 лістапада прыкладна ў 11.30. Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНЗ, згарэла каля 100 крэслаў і іншая мэбля, якая знаходзілася на ўчастку аздаблення мэблевага цэха.
Прычынай пажару магло стаць замыканне, якое адбылося з-за парушэння правілаў мантажу і ўсталявання электрасетак і электраабсталявання.
Абставіны здарэння высвятляюцца.