Арыштаваны адзін з самых вядомых дырэктараў АПК
- 2.11.2009, 9:57
Упраўленнем барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі УУС Менаблвыканкама затрыманы былы дырэктар РУСВП «Птушкафабрыка «Новая зара» Уладзімір Гаўрук.
Затрыманы – адзін з самых вядомых дырэктараў аграпрамысловага комплексу Менскай вобласці. Ён змяніў дастаткова шмат дырэктарскіх крэслаў і адусюль сыходзіў не за дасягненні нейкіх выдатных вынікаў, паведамляе «Ежедневник».
Так, у 2003 годзе Камітэт дзяржкантролю запатрабаваў вызвалення Уладзіміра Гаўрука ад пасады генеральнага дырэктара аграпрамысловага камбіната «Маладзечанскі» «за адсутнасць належнага кантролю за навядзеннем сельгазарганізацыямі належнага парадку ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці». І хаця Менаблвыканкам тады заступіўся за свайго дырэктара, яму ўсё роўна прыйшлося сысці – з аднаго дырэктарскага крэсла, каб заняць іншае. Уладзімір Гаўрук стаў дырэктарам РУСВП «Птушкафабрыка «Новая Зара».