BE RU EN

ЗША прывіталі абранне кіраўніцтва Еўрапейскага звяза

  • 20.11.2009, 11:56

У заяве прэзідэнта ЗША Барака Абамы адзначаецца, што гэты крок садзейнічае ўмацаванню партнёрства паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай.

«Гэта зробіць Еўропу яшчэ больш моцным партнёрам», - заявіў ён. «Для ЗША няма больш надзейнага партнёра за Еўропу ва ўмацаванні бяспекі і дабрабыту ва ўсім свеце».

«Мы разлічваем на шчыльнае супрацоўніцтва з Прэзідэнтам ван Рампеем, а таксама з вярхоўным прадстаўніком па знешняй палітыцы і бяспецы Кэтрын Эштан і кіраўніком Еўракамісіі Жазе Мануэлем Барозу, з яго новым кабінетам, каб выканаць абавязкі, дадзеныя на саміце ЗША-ЕЗ 3 лістапада гэтага года», - гаворыцца ў дакуменце.

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выказала надзею на шчыльнае і паспяховае супрацоўніцтва з новым кіраўніком ЕЗ.

Герман ван Рампей, сучасны прэм’ер-міністр Бельгіі, быў абраны кіраўніком Еўразвяза ўчора на саміце ЕЗ у Брусэлі. Ён прыступіць да выканання абавязкаў 1 студзеня 2010 года.

Баранэса Кэтрын Эштан з Вялікабрытаніі стала вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па пытаннях знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі.

Абедзве новыя пасады прадугледжаныя нядаўна ратыфікаванай Лісабонскай дамовай пра рэформу структур ЕЗ.

Апошнія навіны