BE RU EN

Ломаць збіраецца змагацца з карупцыяй па-кітайску

  • 23.11.2009, 13:30

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантроля Беларусі Зянон Ломаць сустрэўся з спецінспектарам Міністэрства кантроля Кітая Чжан І.

«Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве з вамі», - падкрэсліў Зянон Ломаць. Старшыня КДК лічыць, што Беларусь павінна «вучыцца ў Кітая працавць шмат і хутка».

Як перадае БелТА, ён распавёў кітайскім гасцям пра асноўныя задачы Камітэта дзяржкантроля Беларусі. Паводле словаў Ломаца, Камітэт кантралюе выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы. Па стане на 1 лістапада 2009 года на кантролі і выкананні ў КДК знаходзілася 567 прававых актаў дзяржавы, а таксама 661 даручэнняў, якія ўтрымліваліся ў пратаколах даручэнняў і рэзалюцыях. За 10 месяцаў 2009 года органамі КДК па выяўленым фактам карупцыйных праяваў супраць кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання і іных службовых асобаў узбуджана 196 крымінальных спраў карупцыйнай скіраванасці. Падрыхтаваныя 203 аналітычныя запіскі Лукашэнку і 150 – ураду.

«Ніводны законапрект не праходзіць міма камітэта, на 1,5 тыс. законапраектаў мы далі свае заключэнні», - адзначыў старшыня Камітэта.

Спецінспектар Міністэрства кантроля Кітая Чжан І падзякаваў за запрашэнне наведаць Беларусь. Кітайскія госці ўжо былі ў Полацку. «У КДК Беларусі ёсць досвед па барацьбе з карупцыяй, нам трэба працавць і вучыцца ў вас, пераймаць досвед у барацьбе з такімі праявамі», - падкрэсліў спецінспектар.

Чарговы візіт у Беларусь дэлегацыі Міністэрства кантроля КНР адбываецца з 21 па 23 лістапада. Асноўная яго мэта – абмен досведам працы кантрольных ведамстваў дзвюх краін, у тым ліку і па пытаннях супрацьдзеяння карупцыі.

Супрацоўніцтва паміж Камітэтам дзяржкантроля Беларусі і Міністэрствам кантроля Кітая развіваецца ад 1996 года. У 2005 годзе гэтыя два ведамствы падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. У 2002 годзе КДК Беларусі і Дзяржаўнае кантрольна-ведамственнае ўпраўленне КНР падпісалі пагадненне пра супрацоўніцтва. Дэлегацыя Міністэрства кантроля Кітая тройчы наведвала Беларусь. У сваю чаргу прадстаўнікі КДК Беларусі наведвалі Кітай у 1997, 2000 і 2005 гадах.

Апошнія навіны