У Венесуэле з-за ноўтбука застрэлілі супрацоўніка «Беларуснафты»
- 25.11.2009, 16:26
24 лістапада ў Венесуэле быў забіты беларус, які працаваў у гомельскім аддзяленні РУП «ВА Беларуснафта».
Сайту Odsgomel.org стала вядома, што 30-гадовы мужчына адмовіўся аддаваць венесуэльцам свой ноўтубук, і быў імі застрэлены.
Інфармацыйны аддзел «Беларуснафты» пацвердзіў факт забойства.
Вядома, што мужчына працаваў перакладчыкам па кантракце ў групе беларускіх нафтавікоў. Гэта група цягам 2-х гадоў супрацоўнічае з венесуэльскім бокам.