Заўзятары пажадалі Глэну Хэнлану вярнуцца ў Беларусь, свабодную ад хлусні (Відэа)
- 4.11.2009, 13:47
Былы галоўны трэнер хакейнай зборнай Беларусі, канадзец Глэн Хэнлан правёў у Менску развітальную прэс-канферэнцыю.
Як піша газета «Прессбол», Хэнлан, які 2 лістапада аб’явіў пра рашэнне пакінуць пасаду галоўнага трэнера беларускай хакейнай зборнай, не здолеўшы стрымаць слёз, падзякаваў заўзятарам за падтрымку, а калегам з нацыянальнай федэрацыі хакею і журналістам – за сумесную працу.
«Раней я абяцаў, што калі буду з’язджаць з Беларусі, то змагу развітацца на расейскай. Але я не разлічваў, што мне давядзецца пакінуць вашу краіну так рана. Адразу хачу перадаць вялікае дзякуй ад імя маёй жонкі (каля я забуду пра гэта сказаць, то атрымаю дома наганяй). Мая жонка адчувае сябе гэтаксама, як і я. Яна палюбіла гэтую краіну і людзей, якія тут жывуць. У калектыве, дзе яна працавала, 95% яе калег былі з Беларусі, і ў яе ад камунікацыі з імі засталіся самыя добрыя ўражанні. А мой сын будзе сумаваць па Лагойску, мы з ім ненадоўга туды наведваліся, і яму будзе не хапаць гэтага месца, як, зрэшты, і беларускага шакалада. Хачу падзякаваць прэсе. Праўда, я не ведаю, што пра мяне пісалі. Але я ведаю, што журналістам нялёгка весці гутарку праз перакладчыка», - сказаў Глэн Хэнлан.
Канадзец таксама выказаў падзяку ўсім заўзятарам. Паводле яго словаў, калі ён упершыню ўзначаліў зборную Беларусі ў 2005 годзе, то не чакаў, што супрацоўніцтва працягнецца больш за два месяцы. «І калі мая сям’я зноў і зноў вярталася ў Беларусь, то я заўжды рабіў гэта выключна для заўзятараў. Я заўжды спрабаваў знайсці, чым адказаць на іх захапленне, на іх любоў да хакею, і зрабіць так, каб яны маглі ганарыцца сваёй нацыянальнай зборнай. Так што ведайце, што вы заўжды ў нашых сэрцах», - звярнуўся Глэн Хэнлан да заўзятараў.
«Мы з сям’ёй нямала вандравалі па Беларусі, прасякнуліся яе традыцыямі, палюбілі мясцовую кухню і, натуральна, пазнаёміліся з выдатнымі людзьмі. Сярод іх у нас з’явіліся сябры, якія застануцца імі на ўсё жыццё», - упэўнены канадзец.
Глэн Хэнлан прызнаўся, што яму нялёгка расставацца з гульцамі. Ён лічыць, што з 2005 года з хакеістамі атрымалася зрабіць вялікую працу. Дэвіз, з якім каманда ехала на чэмпіянат свету 2005 года, на яго думку, спрацаваў, і зараз у нацыянальнай зборнай ёсць гульцы, якія ў будучыні заменяць ветэранаў Аляксандра Макрыцкага, Уладзіміра Цыплакова, Алега Антоненку.
«Мы здолелі навучыць гульцоў павазе, мы змянілі падыход да трэніровак і гульняў. Здолелі прывіць хакеістам пачуццё таго, як ганарова быць гульцамі нацыянальнай зборнай. З гонарам магу сказаць, што мы з 13-га месца падняліся на 8-е. Так што зараз для мяне прыйшоў час крыху адыйсці ў бок. Я жадаю гульцам, а таксама заўзятарам і журналістам удачы ў будучыні. Да блаславіць вас Бог! Няхай усё ў вас будзе добрай, будзьце здаровыя і ведайце, што я буду сумаваць без вас», — сказаў Глэн Хэнлан.
У адказ на артыкул-справаздачу з развітальнай прэс-канферэнцыі Хэнлана, на форуме газеты «Прессбол» з’явіліся меркаванні беларускіх аматараў хакею. Сайт Charter97.org змяшчае некаторыя з іх:
Ovod
ЧЕЛОВЕК С БОЛЬШОЙ БУКВЫ!!!!!! Глен, до встречи, когда эта страна станет свободной от лжи.
Aleksander (г. Жодино)
Удачи тебе, Глен, и твоей семье... Помни Беларусь, здесь много хороших и доброжелательных людей, которые тебя поддерживают...
Kitty12105
Постоянно после таких статей хочется высказаться. Но не хватает слов. Хочется высказаться не на форуме, а в лицо тому, кто это воротит. Если б не Глен и все его годы в нашей сборной, не поднялись бы мы с 13 на 8, и никогда б не увидели ЧМ-2014... А ему пинка под зад. До слез обидно.
Сергей Качук
Спасибо!!! - настоящему ЧЕЛОВЕКУ ГОДА в Беларуси и отличному тренеру Глену Хэнлону!!! Он навсегда запомнится болельщикам чувственным и искренним человеком, в отличие от лицемеров из федерации хоккея. А теперь мы с большим нетерпением будем ждать результатов игры ХК "Динамо"Минск и сборной Беларуси - и в случае их неудовлетворительных выступлений - в отставку отправлять ВСЮ федерацию во главе с Наумовым, а не тренеров команд!! Надоело!! Меч над вами занесён!
Suhy
Спасибо, Глен, за урок! Есть ещё мужчины, для которых слова ЧЕСТЬ, ЧЕСТНОСТЬ, САМОУВАЖЕНИЕ И УВАЖЕНИЕ К ОКРУЖАЮЩИМ - не пустой звук. В отличие от некоторых офицеров, которые очень любят бравировать на самом деле такими недоступными для них понятиями.
napTbI3aH
Свиньи выгнали хорошего тренера... Теперь осталось смотреть вот ЭТО...