BE RU EN

Яцэк Пратасевіч: Я ведаю, што ў 2012 годзе прадстаўнікі руху «За Свабоду» будуць у парламенце

  • 9.11.2009, 12:17

Нечаканае прызнанне зрабіў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю.

Палітыка ізаляцыі Беларусі не прынесла пэўнага плёну, паступовыя крокі павінны наблізіць Беларусь да працэсу дэмакратызацыі, лічаць як прадстаўнікі польскага МЗС, так і асобныя польскія еўрадэпутаты, паведамляе «Радыё Рацыя».

Улічваючы тое, што афіцыйны Менск не бачыць перспектывы ўваходу ў Еўразвяз, магчымасці супрацы і набліжэння Беларусі з краінамі Еўразвяза цяпер вельмі абмежаваныя, падкрэслівае еўрадэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч. Тым не менш, палітык вельмі аптымістычна глядзіць на будучыя стасункі і будучыя перспектывы дэмакратызацыі краіны.

- Я лічу, што ў Беларусі апазіцыя будзе прымаць удзел у палітычным жыцці Беларусі. Зыходзячы з таго, што я ведаю, а таксама з маіх асабістых меркаванняў, з 2012 года ў парламенце Беларусі будуць прадстаўнікі руху Мілінкевіча. Магу нават наконт гэтага пайсці на заклад і паспрачацца. Увогуле нашыя мэты ў Беларусі даволі амбітныя і за іх есць сэнс змагацца. З другога боку, калі казаць пра плен палітыкі адкрыцця, то мы маем толькі адзін год супраць дзесяці гадоў палітыкі ізаляцыі. Таму пакуль рана казаць пра нейкія дакладныя зрухі.

Апошнія навіны