BE RU EN

У Гомелі таксама будуць разліваць віскі

  • 1.12.2009, 14:02

Гомельскі лікёра-гарэлачны завод згодна з праграмай імпартазамяшчэння плануе наладзіць у 2010 годзе ліцэнзійны разліў віскі.

Пра гэта паведаміла БелТА генеральны дырэктар прадпрыемства Галіна Кардасева. Паводле яе, зараз вызначаюцца пастаўшчыкі гэтага моцнага алкагольнага напоя.

Паводле праграмы імпартазамяшчэння гомельскі ЛГЗ ад 2007 года выпускае каньяк. У 2009 годзе яго вытворчасць склала 25,6 тыс. дал — на 60% больш за мінулы год. Прадпрыемства атрымала эксклюзіўнае права на разліў каньяку з спецнайменнямі: грузінскіх «Месхети» і «Кахури», украінскіх «Борисфен» и «Каховский», армянскіх «Акори» і «Митридат».

Сёлета прадпрыемства засвоіла вытворчасць навінак: гарэлак «Беларуская гарэлка», «Радамiр Мядовая», «Бярозавіца», «Беларускае Палессе», настоек горкіх «Кедровачка», «Цар пушчы», лікёра эмульсійнага «Дэсерт кафейны». Зараз гомельскі завод рыхтуецца да выпуску яшчэ аднаго арыгінальнага напоя – настойкі «Пшанічны колас», адметнай асаблівасцю якога стане ўкладзены ў бутэльку каласок пшаніцы.

Апошнія навіны