BE RU EN

Мірон: «За свае правы трэба змагацца. Жыве Беларусь!»

  • 11.12.2009, 9:39

Недалёка ад гарадскога пасёлка Руба пад Віцебскам, на электрычных дратах каля маста праз Дзвіну ўвечары 10 снежня з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Па словах віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, да нацыянальнага сімвала прымацаваная запіска з такімі словамі:

«Да Міжнароднага дня правоў чалавека. Правы і свабоды не падаюць з нябёсаў, за іх трэба змагацца. Жыве Беларусь! Мірон».

Хамайда кажа, што змест запіскі яму стаў вядомы з дакладных крыніцаў.

Апошнія навіны