Забойства касіра «абменніка» ўніверсама «Аўтазаводскі» яшчэ не раскрытае
- 14.12.2009, 11:45
Следства адпрацоўвае вялікую колькасць версіяў забойства касіра абменнага пункта ва ўніверсаме «Аўтазаводскі», але злачынства яшчэ не раскрытае.
«Мы адпрацоўваем шмат версіяў гэтага забойства, але казаць пра іх у інтарэсах следства нельга», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у праваахоўных органах.
«Злачынства пакуль не раскрытае. Да працы падключаныя не толькі супрацоўнікі крымінальнага вышуку РУУС Заводскага раёна, ГУУС Менска, але і МУС», паведамілі суразмоўцы агенцтва.
«Для раскрыцця гэтага злачынства створаная аператыўна-следчая група. Ідзе вельмі напружаная праца. Гэтая справа знаходзіцца на кантролі кіраўніцтва МУС», падкрэслілі суразмоўцы агенцтва.
Як раней паведамлялася, у мінулы чацвер у абменным пункце ўніверсама «Аўтазаводскі» быў знойдзе труп касіра з перарэзаным горлам. Цела забітай дзяўчыны знайшоў інкасатар ў 21.00, калі прыехаў па выручку.
Узбуджаная крымінальная справа па арт. 139 «Забойства» Крымінальнага кодэкса Беларусі.