BE RU EN

Намеснік дзяржсакратара ЗША: Пачалося расследаванне у сувязі з затрыманым самалётам са зброяй

  • 14.12.2009, 13:04

Вашынгтон ўдзячны уладам Тайланда, якія далі загад затрымаць самалёт Іл-76 з партыяй зброі на борце.

Пра гэта заявіў намеснік дзяржсакратара ЗША па справах Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі Роберт Блэйк.

Па словах Блэйка, прыемна, што ўрад Тайланда дзейнічаў згодна са сваім абавязальніцтвам па рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН для правядзення інспекцыі грузу самалёта.

Як адзначыў намеснік дзяржсакратара, расследаванне пакуль толькі распачалося, і ён не можа каментаваць сітуацыю, якая склалася. Паводле папярэдніх звестак, зброя прызначалася для Шры-Ланкі і Блізкага Усходу. Па словах Блэйка, улады Тайланда абвесцяць звесткі пра расследаванне, калі палічаць патрэбным.

Блэйк не змог пацвердзіць інфармацыю, якая раней паведамлялася пра тое, што звесткі пра самалёт са зброяй уладам Тайланда далі спецслужбы ЗША. Тайландскія СМІ раней паведамлялі, што затрыманне самалёта са зброяй - вынік супрацоўніцтва спецслужбаў ЗША і Тайланда.

Нагадаем, што Іл-76 з 40 тонамі зброі быў затрыманы ў мінулую суботу пасля дагляду ў аэрапорце Бангкока. Экіпаж самалёта складаўся з чатырох грамадзянаў Казахстана - Аляксандра Зрыбнёва, Віктара Абдулаева, Віталя Шумкава і Ільяса Ісакава, а таксама аднаго грамадзяніна Беларусі - камандзіра карабля Міхаіла Петухова.

На борце самалёта знаходзіліся ручныя гранатамёты і пераносныя зенітна-ракетныя комплексы. Як паведаміў камандзір экіпажа на допыце, самалёт вылецеў з Украіны, груз зброі быў атрыманы ў Паўночнай Карэі. Пасля дазаправак ў Тайландзе і Шры-Ланцы, па словах чальцоў экіпажа, самалёт павінен быў прыбыць назад ва Украіну.

Як паведамлялі тайландскія крыніцы, падазраваныя планавалі разгрузіць самалёт на зваротным шляху, верагодна, у Шры-Ланцы і на Блізкім Усходзе. Члены экіпажа адмовіліся назваць прадаўца і пакупнікоў зброі і не сталі ўдакладняць краіну Блізкага Усходу, для якой прызначаўся груз.

У цяперашні час чальцам экіпажа затрыманага самалёта прад'яўленыя абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі, паведамленні ілжывай інфармацыі пра характар грузу і спробе нелегальна правезці ўзбраенні праз тэрыторыю Тайланда. Паводле дакументаў самалёт павінен быў перавозіць «механізмы для бурэння свідравінаў». У панядзелак тэрмін затрымання арыштаваных быў падоўжаны на 12 дзён.

Як пішуць СМІ, у сувязі з затрыманнем самалёта склалася спрыяльная сітуацыя для спробы звязаць гэта са справай «зброевага барона» Віктара Бута, які знаходзіцца у тайландскім турме. Вашынгтон дамагаецца экстрадыцыі расейца. На думку экспертаў, ЗША таксама не можа не ўзрадаваць факт паходжання гранатамётаў з Паўночнай Карэі. Затрыманне самалёта можа стаць козырнай картай Вашынгтона пры абмеркаванні працягу перамоваў з Пхен'янам адносна ядзерных выпрабаванняў.

Апошнія навіны