На мяжы арыштавалі расейца са зброяй і боепрыпасамі
- 17.12.2009, 11:38
Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі адрапартавалі, што 11 снежня імі спыненая спроба кантрабанднай пастаўкі агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
Пра гэта паведамілі БелТА у цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.
Падчас правядзенняў сумесных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў КДБ Беларусі і ФСБ Расеі па спыненні незаконнага канала паставак баявых сродкаў паражэння з краінаў Балканскага рэгіёна на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы» пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пункце пропуску «Новая Гута» затрыманы грамадзянін Расейскай Федэрацыі.
Падчас дагляду аўтамабіля былі знойдзеныя снайперскія вінтоўкі з аптычнымі прыцэламі, аўтамат Калашнікава, пісталеты-кулямёты «Скарпіён» з глушыцелямі і боепрыпасамі да іх, а таксама рэактыўныя стрэлы французскай вытворчасці.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.З арт. 228 («Кантрабанда») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Следствам усталёўваюцца мэты дастаўкі баявых сродкаў паражэння на тэрыторыю «саюзнай дзяржавы» і асобы, датычныя да гэтага.