BE RU EN

Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза: «Пазіцыя па Беларусі не змянілася»

  • 2.12.2009, 12:05

І пасля візіту Берлусконі ў Менск для ЕЗ Лукашэнка застаецца «апошнім дыктатарам Еўропы», піша «La Stampa».

Новаму Вярхоўнаму прадстаўніку Еўразвяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан прыйшлося адразу ж вырашаць далікатную праблему, звязаную з тым, што італьянскі прэм'ер здзейсніў візіт у Менск.

Як піша італьянская газета «La Stampa», прэс-сакратар Эштан пацвердзіў учора, што пазіцыя ЕЗ у дачыненні да Беларусі не змянілася. Толькі два тыдні таму кіраўнікі еўрапейскіх знешнепалітычных ведамстваў канстатавалі адсутнасць значных поспехаў у сферы правоў чалавека і вырашылі падоўжыць да кастрычніка 2010 года існуючыя абмежавальныя меры, у тым ліку і забарону на ўезд у краіны ЕЗ самога Лукашэнкі.

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі наведаў Беларусь 30 лістапада. Падчас сустрэчы ў Менску з дыктатарам Лукашэнкам прэм'ер-міністр Італіі не ўздымаў пытанне аб правах чалавека ў Беларусі. Не абмяркоўваліся ні праблемы свабодных выбараў, ні палітвязні, ні свабода слова.

Апошнія навіны