Маладыя апазіцыянеры затрыманыя за кіданне яек у партрэт чалавека з вусамі
- 2.12.2009, 16:40
Супрацоўнікі міліцыі Завадскога раёна Менска затрымалі чатырох апазіцыянераў, якія праводзілі перфоманс каля ўнівермага «Беларусь».
Як паведамляе «Радыё Свабода», былі затрыманыя актывісты «Маладой Беларусі» Андрэй Кузьмінскі, Павал Пракаповіч, Наста Машчава і Ягор Баброў.
Каля ўнівермага «Беларусь» маладыя людзі ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім чалавекам з вусамі. Пад карыкатурай было напісана: «Не любіш рэжым – кінь у мяне». Побач са стэндам моладзевыя актывісты паставілі скрыню з яйкамі. Знайшліся жадаючыя і некалькі яек паляцелі ў стэнд.
Лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч паведаміў, што актывістаў трымаюць у пастарунку міліцыі. Сувязь з імі адсутнічае.