На Баранавіцкім хлебазаводзе зарплату выдаюць камбікармамі
- 2.12.2009, 16:53
Кіраўніцтва прадпрыемства ўпэўнена, што натуральная аплата працы выратуе завод ад масавых скарачэнняў.
Частку зарплаты на Баранавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў выплочваюць прадукацыяй прадпрыемства – крупамі, мукой ці камбікармамі, паведамляе «Еўрарадыё».
У сваю чаргу працаўнікі камбіната выкаваюць абурэнне ў сувязі з натуральнай аплатай працы.
«Далі на 60 тыс. крупы. Навошт мне столькі? Куды я яе падзену?» — запытвае адзін з працаўнікоў прадпрыемства. Варта адзначыць, што на Баранавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў працуе 1732 чалавекі.
Нагадаем, што на многіх беларускіх прадпрыемствах прапаноўваюць атрымліваць ежу ў кошт зарабатнай платы. Начальнікі лічаць гэту практыку карыснай.
Як раней паведамляў сайт charter97.org, на Менскім трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталоўку. На МТЗ лепяць пяльмені і варэнікі. Іх можна паесці на месцы, а таксама ўзяць дадому ў кошт будучай зарплаты.
Ад нядаўніх часоў на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ) зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком.