Менскае «Дынама» перамагло рыжанаў у матчы чэмпіянату КХЛ
- 23.12.2009, 8:46
Менскае «Дынама» перапыніла серыю паразаў, якая дасягнула трох матчаў, у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
22 снежня каманда Аляксандра Андрыеўскага выйграла на сваёй пляцоўцы ў рыжскіх дынамаўцаў з лікам 4:1 (1:0, 2:0, 1:1).
Шайбы закінулі: у гаспадароў — Віле Пелтанен (3.32), Каспарс Саўлеціс (39.02, у большасці), Сяргей Варламаў (39.59), Дзмітры Мялешка (59.08, у большасці); у гасцей — Мікеліс Рэдліхс (52.33, у большасці).
Першая сустрэча супернікаў 1 лістапада ў Менску скончылася перамогай беларускага клуба — 2:1 (у авертайме), другі паядынак у Рызе 13 снежня выйграў латвійскі клуб — 2:0.
Пасля 36 матчаў на рахунку «Дынама» 43 балы (11 перамогаў у асноўны час, 1 у авертайме, 4 па булітах і 20 паразаў у асноўны час, 86 закінутых і 108 прапушчаных шайбаў). Каманда займае шостае месца ў дывізіёне Баброва, 10-е ў Заходняй канферэнцыі і 17-е ў агульнай табліцы.
23 снежня каманда Андрыеўскага згуляе на сваёй пляцоўцы з дынамаўцамі Масквы.