Аварыя з удзелам маршруткі ў Менску: пацярпелі дзесяць чалавек
- 28.12.2009, 10:34
ДТЗ адбылося 27 снежня на вул. Чыжэўскіх недалёка ад скрыжавання з вуліцай Карзюкі.
Па вуліцы Чыжэўскіх у накірунку вёскі Новы Двор ехаў легкавы аўтамабіль. Яго вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам - маршрутным таксі - лоб у лоб, паведамляе БелТА.
У выніку пацярпелі дзевяць пасажыраў маршруткі і кіроўца легкавой аўтамашыны. У асноўным усе атрымалі лёгкія траўмы, удары і сінякі. І толькі адной пасажырцы асабліва не пашанцавала: яна атрымала пералом надкаленніка.
Кіроўца легкавіка, дарэчы, ехаў з невялікай хуткасцю. Аднак яго машыну ўсё роўна занесла. У гэтай сувязі Дзяржаўтаіснпекцыя нагадвае, што ў цяперашніх умовах надвор'я трэба кіраваць аўтамабілем вельмі асцярожна, асабліва пры манеўрах абгону, а таксама на скрыжаваннях.