Беларусь паставіла рэкорд па росце цэн у краінах былога СССР
- 29.12.2009, 9:19
З студзеня па лістапад 2009 года ў Беларусі значна выраслі цэны на спажывецкія тавары.
У выніку Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн. Цягам першага квартала наша краіна лідыравала па гэтым паказчыку, згодна з вынікамі красавіка саступіла першынство Украіне, у чэрвені прапусціла наперад Расею, а ў кастрычніку зноў апярэдзіла яе, паведамляе БелаПАН.
Ва Украіне цэны выраслі з пачатку года на 11,3%, у Беларусі — на 8,7%, у Расеі — на 8,4%.
Далей ідуць Казахстан (5,6%), Таджыкістан (4,8%), Арменія (4,5 , Грузія (3,1 і Літва (1,5 . У Азербайджане цэны зменшыліся на 0,1%, у Малдове — на 0,5%, Латвіі — на 0,7%, Кыргызстане — на 1%, Эстоніі — на 2%.
Ва Узбекістане за дзевяць месяцаў цэны павялічыліся на 4,2%. Няма дадзеных па Туркменістане.
У лістападзе ў Беларусі адзначана інфляцыя на ўзроўні 0,3% (у кастрычніку — 0,4%). Па гэтым паказчыку краіна падзяліла сёмае месца з Расеяй. Больш істотна спажывецкія цэны выраслі за месяц у Азербайджане (на 1,3%), Арменіі (на 1,2%), Украіне (1,1%), Малдове (на 1%), Кыргызстане (на 0,6%) і Казахстане (на 0,5%). У Грузіі цэны павялічыліся на 0,2%, у Таджыкістане — на 0,1%, у Літве — не змяніліся, у Эстоніі — зменшыліся на 0,2%, у Латвіі — на 0,7%.
Нагадаем, што дадзеныя па Беларусі з'яўляюцца афіцыйнымі, і рэальны рост цэн у краіне нашмат вышэйшы.