BE RU EN

У Магілёве знік бензін

  • 3.12.2009, 17:04

Ужо другія суткі на магілёўскіх заправачных станцыях «Беларусьнафта» няма 92-га бензіну.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у кампаніі бракуе грошай, каб разлічыцца з пастаўшчыкамі, перадае «Радыё Свабода».

У колах аўтамабілістаў сцвярджаюць, што сродкі і паліва ёсць, аднак усё робіцца дзеля таго, каб стварыць ажыятаж, а потым падняць кошты. Супрацоўнікі некаторых аўтазаправак раяць кіроўцам запасіцца бензінам. Афіцыйныя асобы аспрэчваюць чуткі аб падаражэнні і дэфіцыце. Тым, хто перадае такую інфармацыю, пагражаюць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны