«Новае жыццё» працягвае змагацца за будынак царквы
- 30.12.2009, 10:09
Пратэстанцкая царква «Новае жыццё» звярнулася са скаргай на імя намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Васіля Дзямідовіча.
Вернікі просяць суддзю апратэставаць праз прэзідыюм рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда і Менскага гаспадарчага суда пра высяленне царквы з будынку па вуліцы Кавалёва,72 у Менску.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Ужо некалькі гадоў працягваецца барацьба вернікаў царквы «Новае жыццё» за свой будынак, які яны сваімі сіламі перарабілі з былога кароўніка. Вернікі адмаўляюцца пакідаць будынак царквы і працягваюць у ім служэнні, на якіх збіраюцца сотні прыхільнікаў, у тым ліку з ўсёй Беларусі.
Рашэнне гаспадарчага суда Менска аб высяленні царквы ўступіла ў сілу 8 снежня.