BE RU EN

Камунальныя паркоўкі ў Менску стануць бясплатнымі ненадоўга

  • 30.12.2009, 12:02

Абвешчана, што мясцовы збор за карыстанне паслугамі сталічных камунальных парковак з Новага года з аўтаўладальнікаў спаганяцца не будзе.

Аднак, як паведамілі «Інтэрфаксу» у ДУ «Паркоўкі сталіцы», бясплатнымі камунальныя паркоўкі будуць нядоўга.

Асаблівая частка Падатковага кодэксу, за якую нядаўна прагаласаваў «савет рэспублікі» «нацыянальнага сходу», не прадугледжвае такі від падатку, як мясцовы збор.

Аднак замест яго будзе ўведзены плацёж за карыстанне камунальнымі паркоўкамі. Канкрэтная дата ўвядзення такога плацяжу, адзначыў прадстаўнік ДУ «Паркоўкі сталіцы», пакуль невядомая.

У любым выпадку, выказаў меркаванне суразмоўца, менскія аўтаўладальнікі змогуць бясплатна паркавацца на адной з камунальных парковак (за выключэннем тых, на якіх і ў цяперашні момант спаганяецца не збор, а плата) толькі некалькі дзён - да выхаду адпаведнага нарматыўнага акту.

Апошнія навіны