Мытны саюз як адна вялікая памылка
- 30.12.2009, 12:40
Федэральная мытная служба Расеі правяла праверку адзінага мытнага тарыфу (ЕТТ), што ўступае ў дзеянне з 1 студзеня 2010 года, Мытнага саюза.
У выніку, як паведамляе «Інтэрфакс», Федэральная мытная служба РФ накіравала ў камісію інфармацыю пра памылкі ў тэксце і стаўках.
Як кажацца ў паведамленні ФМС, служба праверыла ТН ЗЭД Мытнага саюза на наяўнасць памылак, як у тэкстах, так і ў стаўках. «Абагульненая інфармацыя пра памылкі накіраваная ў Камісію мытнага саюза», - паведамляе служба.
Акрамя таго, ФМС правяла аналіз базы папярэдніх рашэнняў, які дзейнічаюць, аб класіфікацыі тавараў у адпаведнасці з ТН ЗЭД Расеі на прадмет адпаведнасці кодам ТН ЗЭД МС. Па выніках гэтага аналізу адкліканыя 18 папярэдніх рашэнняў.
Якія стаўкі трапяць пад карэкцыю ў выніку адклікання рашэнняў ФМС не ўдакладняе.
Як паведамлялася, з 1 студзеня 2010 г. уступае ў сілу адзіная Таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці мытнага звяза ТН ЗЭД МС разам з ЕТТ. Як растлумачылі ў ФМС з 1 студзеня служба пачынае афармленне тавараў, якія імпартуюцца ў Расею па новых стаўках, зацверджаных у ЕТТ.