Аварыя заблакавала цэнтральную вуліцу Менска (Фота)
- 7.12.2009, 9:19
ДТЗ адбылося ў нядзелю, на скрыжаванні вуліцаў Ульянаўская і Свярдлова.
Паводле папярэдніх звестак, чырвоны «Сітраэн» праязджаў скрыжаванне на высокай хуткасці і зачапіў «Вольва», паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
Па словах камандзіра ўзвода ДАІ Ленінскага раёна Менска, паказанні сведак і кіроўцаў (удзельнікаў ДТЗ) кажуць пра тое, што «Сітраэн» выехаў на скрыжаванне на забараняльны чырвоны сігнал светлафора.
Ад удара «Сітраэн» перавярнуўся і праехаў на даху каля 10 метраў.
На шчасце, абыйшлося без ахвяраў. У машыне знаходзіліся два пасажыры: жанчына і дзіця. У іх нязначныя траўмы.
Дарэчы, на гэтым скрыжаванні ўсталяваныя камеры відэаназірання, так што менавіта яны дапамогуць высветліць прычыну аварыі.