Арыштаваны гендырэктар Менскага аптовага рынка
- 8.12.2009, 11:21
Дырэктара рынка абвінавачваюць у атрыманні хабару ў памеры 8 тысячаў даляраў.
Як стала вядома БелаПАН, у дачыненні да генеральнага дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Менскі аптовы рынак» пракуратурай Фрунзенскага раёна ўзбуджаная справа па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).
Кіраўніку рынка прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару ў памеры 8 тысячаў даляраў ад прадстаўніка прыватнага ўнітарнага прадпрыемства за спрыяльнае рашэнне пытання аб падпісанні і далейшай аплаце актаў выкананых працаў. Ён узяты пад варту.
Крымінальная справа была ўзбуджаная 3 снежня.
Факт узбуджэння справы і ўзяцця пад варту гендырэктара рынка БелаПАН пацвердзіў старэйшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў.