BE RU EN

Стаўкі адзінага падатку для прадпрымальнікаў могуць быць павялічаныя

  • 10.02.2009, 8:03

27 лютага дэпутаты Менскага гарадскога савета дэпутатаў плануюць разгледзець пытанне аб павелічэнні ставак адзінага падатку для прадпрымальнікаў.

Гэтае пытанне абмяркоўваўся 9 лютага на сустрэчы супрацоўнікаў менскай гарадской падатковай інспекцыі з намеснікам старшыні камітэта эканомікі, начальнікам упраўлення прадпрымальніцтва Менгарвыканкама Аляксандрам Каліноўскім і дэпутатам Менскага гарадскога савета дэпутатаў Уладзімірам Галабурдой, а таксама з прадстаўнікамі прадпрымальнікаў.

Да звесткі прадпрымальнікаў было даведзена, што гарадская падатковая інспекцыя занесла на разгляд дэпутатаў свае прапановы па стаўцы адзінага падатку для прадпрымальнікаў. Падатковая зыходзіла са справаздачы і маніторынгу, якія яна вяла на рынках на працягу трох гадоў, і ўсталёўвала новыя стаўкі падатку. Па прапановах падатковай інспекцыі плануецца павелічэнне па стаўцы адзінага падатку ў сярэднім на 20-25 еўра ад цяперашніх ставак на нехарчовыя групы тавараў.

У той жа час дэпутат У.Галабурда падкрэсліў, што Менскі гарадскі савет дэпутатаў пагаджаецца на павелічэнне ставак па іншых нехарчовых групах тавараў на 5 еўра ад ранейшых ставак адзінага падатку.

Прадпрымальнікі чакаюць ад дзяржавы паніжэння падатковай нагрузкі ў разы, а таксама рэгулявання пытанняў арэндных адносінаў, каб мінімізаваць выдаткі малога бізнэсу. Нават прапанаванае павелічэнне падатку сёння для прадпрымальнікаў стане вельмі вялікім цяжарам, таму што продажы ўпалі ў два і больш разоў.

Апошнія навіны