BE RU EN

Услед за імпартнымі яшчэ больш падаражэюць айчынныя тавары

  • 11.02.2009, 8:06

Мінэканомікі Беларусі прагназуе рост коштаў на тавары з імпартным складнікам.

Аб гэтым паведаміў у Менску на прэс-канферэнцыі дырэктар дэпартамента коштавай палітыкі Мінэканомікі Ігар Фамін.

«Прагназуем», - адказаў І.Фамін на пытанне аб тым, ці прагназуе Мінэканомікі рост коштаў на некаторыя тавары ў сувязі з лібералізацыяй коштаўтварэння. Па ягоных словах, звязана гэта, у першую чаргу з дэвальвацыяй беларускага рубля.

«Сёння нават па тых пазіцыях, па якіх у канцы года назіралася значнае паніжэнне, у прыватнасці, кошты на сланечнікавы алей, крыху пайшоў рост», - паведаміў дырэктар дэпартамента. У той жа час, па ягонай адзнацы, рост коштаў «будзе аптымальным». «Мы будзем рэгуляваць гэты працэс рэгуляваннем гандлёвых надбавак і разумным рэгуляваннем адпускных коштаў», - растлумачыў І.Фамін.

Нагадаем, што раней намеснік міністра эканомікі Беларусі Ўладзімір Адашкевіч заявіў, што ўрад збіраецца змагацца з рэзкім падаражэннем імпартных тавараў і прадуктаў харчавання.

У студзені беларускі рубель быў дэвальваваны больш чым на 20%, а кошты на прадукты ў мінулым месяцы падвысіліся на 40 - 65%.

Імпартны складнік сёння ёсць у шматлікіх айчынных таварах, так што варта чакаць росту коштаў і на іх.

Апошнія навіны