Менскія ўлады прапаноўваюць зрабіць 14 лютага Днём цвярозасці
- 13.02.2009, 11:59
Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Менгарвыканкама звярнулася з прапановай да гарадскіх улад правесці 14 лютага ў межах кампаніі «Дабробыт» акцыю «Дзень цвярозасці».
Як паведамілі БелаПАН у ГУУС, міліцыя рэкамендуе ў гэты дзень абмежаваць рэалізацыю спіртнога ў горадзе. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні павінныя прыняць раённыя адміністрацыі.