BE RU EN

Толькі сёлета будаўніцтва АЭС абыйдзецца Беларусі ў сотні мільярдаў рублёў

  • 13.02.2009, 14:56

На будаўніцтва беларускай АЭС у 2009 годзе плануецца накіраваць 172,4 мільярдаў рублёў.

Пра гэта сёння паведаміў міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц.

«У адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на мэты будаўніцтва АЭС прадугледжана фінансаванне за кошт дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця ў суме 172,4 мільярдаў беларускіх рублёў», - сказаў міністр.

Нагадаем, што сёлета ў Беларусі пачынаецца будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пляцоўка для будаўніцтва беларускай АЭС знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна Беларусі.

Апошнія навіны