BE RU EN

Менгарвыканкам даў БХД памяшканне для з’езду

  • 14.02.2009, 15:34

Аргкамітэт Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымаў дазвол на правядзенне ўстаноўчага з’езду.

Пра гэта паведаміў сустаршыня БХД Павал Севярынец. 28 лютага хрысціянскія дэмакраты збяруцца ў актавай залі Дома культуры МТЗ.

«Калі нам адмаўлялі ў памяшканні за памяшканнем, дык мы ўсур’ёз былі настроеныя праводзіць з’езд на Кастрычніцкай плошчы. Таму рашэнне ўладаў стала прыемнай нечаканасцю», — сказаў Севярынец ў інтэрв'ю газеце «Наша Ніва».

Раней БХД адмаўлялі ў памяшканнях Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB, Палац культуры МАЗ, Моладзевы тэатр эстрады, Кінатэатр «Аўрора», Цэнтральны Дом афіцэраў, Палац культуры и спорту чыгуначнікаў, Палац культуры МТЗ, малая заля Палацу Рэспублікі, кінатэатр «Цэнтральны» і Палац культуры «Сукно».

Апошнія навіны