Салана прыязджае ў Менск для сустрэчы з Лукашэнкам і Мілінкевічам
- 17.02.2009, 18:01
Позна ўвечары 18 лютага ў Менск прыедзе вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Звяза па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўер Салана.
Гэта будзе першы візіт еўрачыноўніка такога ўзроўню ў Беларусь.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Х.Саланы, 19 лютага ён правядзе шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі.
Паводле папярэдняга парадку дня запланаваныя сустрэчы Х.Саланы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым, лідэрамі апазіцыйных партыяў, у прыватнасці кіраўніком руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанай Літвіной.