Адмоўнае сальда знешняга гандлю склала больш за 4,4 мільярды даляраў
- 18.02.2009, 8:32
Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2008 годзе па метадалогіі аплатнага балансу склалася адмоўным і склала 4 млрд. 410,9 млн. даляраў.
Аб гэтым паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
Пры гэтым адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 6 млрд. 104,5 млн. даляраў. Сальда знешняга гандлю паслугамі было станоўчым і склала 1 млрд. 692,6 млн. даляраў. Паводле афіцыйнага прагнозу, у 2008 годзе адмоўнае сальда павіннеа было скласці 1.400—1.420 млн. даляраў.
Па метадалогіі гандлёвага балансу, што атрымліваецца па дадзеных мытнай статыстыкі, у 2008 годзе адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі сфарміравалася ў 6 млрд. 580,8 млн. даляраў (у 2007 годзе гэты паказчык складаў мінус 4 млрд. 417,8 млн. даляраў).
Асноўнай крыніцай фарміравання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі з'яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). У краіну за 2008 год увезена прамежкавых тавараў на 28,9 млрд. даляраў, або на 39,4% больш, чым за 2007 год. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 24 млрд. даляраў, перавысіўшы ўзровень 2007 года на 43,4%.
Каля паловы экспарту і імпарту прамежкавых тавараў складаюць энергетычныя тавары. На знешні рынак іх пастаўлена на 12,1 млрд. даляраў, у 1,5 разы больш, чым за 2007 год. Імпарт энергетычных тавараў склаў 13,9 млрд. даляраў і павялічыўся на 39%. Сальда знешняга гандлю энерганосьбітамі склалася адмоўнае ў аб'ёме 1 млрд. 769,7 млн. даляраў і ў параўнанні з 2007 годам вырасла на 64,3 млн. даляраў.