Дні цвярозасці ў Менску будуць праводзіцца штомесяц (Графік)
- 18.02.2009, 9:20
Услед за Менскам Дні цвярозасці ўжо праходзяць і ў іншых гарадах Беларусі. Кожны горад такую акцыю будзе праводзіць адзін раз у тры месяцы. У Менскай вобласці дні цвярозасці будуць штомесяц.
- Дакладны лік правядзення дзён цвярозасці насельніцтву мы называць не будзем, - паведамілі «Комсомольской правде в Беларуси» ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Менаблвыканкама.
У Менскай вобласці лютаўскія дні цвярозасці ўжо прайшлі. У іншых раёнах краіны яны альбо завяршыліся надоечы, альбо прагрымяць у бліжэйшым будучым.
Графік дзён цвярозасці
Брэсцкая вобласць
Ганцавічы, Лунінец, Іванава, Камянец, Пінск - 19 лютага;
Брэсцкі раён, Івацэвічы - 20 лютага;
Брэст, Кобрын - 21 лютага;
Столін - 22 лютага;
Жабінка, Баранавічы - 24 лютага;
Бяроза, Маларыта - 25 лютага;
Баранавіцкі раён, Пружаны - 26 лютага.
Віцебская вобласць
Талочын, Гарадок - 19 лютага;
Лепель - 20 лютага;
Шуміліна - 21 лютага;
Полацак - 24 лютага;
Глыбокае, Шаркаўшчына - 27 лютага;
Ушачы, Чашнікі, Браслаў, Докшыцы, Ліёзна - 28 лютага.
Магілёўская вобласць
Магілёў і раённыя гарады - 19 лютага.
Гомельская вобласць
Гомель - 21 лютага.
У раённых гарадах - да 23 лютага.
Гарадзенская вобласць
Гародня, Воранава, Зэльва, Іўе, Наваградак - 19 лютага;
Ашмяны - 19, 27 лютага;
Масты - 20 лютага;
Свіслач, Шчучын - 21 лютага.