BE RU EN

Скупка даляраў працягваецца

  • 18.02.2009, 13:21

На таргах БВФБ попыт на амерыканскую валюту ў чатыры разы перавысіў прапанову.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 18 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 10 рублёў і склаў 2.820 рублёў.

Паводле дадзеных БВФБ, у гандлі па даляры ЗША прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 17 млн. 819 тыс. (попыт — 17 млн. 822 тыс., прапанова — 4 млн. 419 тыс.).

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 24 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 205 млн. 765 тыс. (попыт — 203 млн. 66 тыс., прапанова — 205 млн. 765 тыс.), а курс знізіўся на 1,44 рубля і склаў 77,42 беларускага рубля за адзін расейскі.

У таргах па еўра прынялі ўдзел 22 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 4 млн. 443 тыс. (попыт — 4 млн. 443 тыс., прапанова — 3 млн. 907 тыс.), а курс вырас на 10 рублёў і склаў 3.559 рублёў за адзін еўра.

Апошнія навіны