Курс даляра працягвае расці
- 18.02.2009, 15:10
Нацбанк Беларусі вызначыў курсы замежных валютаў на 19 лютага. Даляр і еўра зноў выраслі.
Курс беларускага рубля адносна даляра склаўся на ўзроўні 2820 рублёў за 1 даляр. Такім чынам, даляр падаражэў яшчэ на 10 рублёў.
Курс еўра падаражэў на 10 рублёў і склаў 3.559,12 рубля за 1 еўра.