BE RU EN

У аграгарадках адкрываюць музеі Лукашэнкі

  • 19.02.2009, 9:59

У аграгарадку Зубава, што ў Аршанскім раёне, з'явіўся незвычайны музей. Ягоная экспазіцыя прысвечаная «помнікам натуральнай гісторыі», звязанай так або інакш з Аляксандрам Лукашэнкай.

Мяркуецца, што стварэнне моднай экспазіцыі прыцягне ў храм муз шматлікіх экскурсантаў. А гэта дазволіць забяспечыць будучыню аграгарадка, паведамляе Regionby.org.

Афіцыйна сельскі музей называецца краязнаўчым. Прытуліў яго Дом механізатараў, што належыць сельскаму кааператыву «Купалаўскі». Тут маюцца матэрыялы не толькі аб зубаўскім земляку, якім лічаць Лукашэнку вяскоўцы, але і аб тых, хто змагаўся з фашызмам у другой сусветнай вайне.

«Дабро» на заснаванне музея атрыманае ад старшыні райвыканкама Ўладзіміра Дзедушкіна. На тэрыторыі «малой радзімы» Лукашэнкі гэта ўжо не першая ўстанова, якая ажыццяўляе папулярызацыю галоўнай асобы дзяржавы.

Яны ёсць і ў Александрыйскай сярэдняй школе, што каля мястэчка Копысь, і ў Шклове.

Апошнія навіны