На шклозаводзе «Нёман» масавыя скарачэньні рабочых
- 2.02.2009, 16:29
На бярозаўскім шклозаводзе «Нёман» больш за 50 чалавек ужо страцілі працу.
Як сцвярджаюць працоўныя завода, папярэджанні аб звальненні сталі апошнім часам асноўнай тэмай размоваў паміж адміністрацыяй і падначаленымі, перадае «Радыё Рацыя».
Кіраўніцтва прадпрыемства адмаўляецца каментаваць сітуацыю з скарачэннем працоўных на шклозаводзе «Нёман», спасылаючыся на камерцыйную таямніцу. Але, як паведамляюць самі працоўныя, першая хваля скарачэнняў ужо прайшла, і людзі з занепакоенасцю чакаюць разгортвання далейшых падзеяў.
Па словах працоўных шклозавода «Нёман», цяжкае эканамічнае становішча прадпрыемства адбіваецца ў першую чаргу на заробках, памер якіх значна ніжэй задэклараваных мясцовай ўладай: паводле афіцыйных статыстычных дадзеных: у 2008 годзе сярэдні заробак на прадпрыемстве не перавышаў 612 000.