Па выніках таргоў на БВФБ курс даляра дасягнуў 2835 рублёў
- 20.02.2009, 11:42
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 20 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША па стаўленні да беларускага рубля абнавіў гістарычны максімум.
У параўнанні з учорашняй катыроўкай курс даляра павялічыўся 5 рублёў.
Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту больш чым у 4 разы перавысіў прапанову. Аб'ём угод склаў 26.368 млн. даляраў, попыт — 26.403 млн., прапанова - 6.034 млн., перадае АФН.
Курс еўра ўпаў на 6 рублёў і склаў 3569 рублёў за еўра, расейскага рубля вырас на 0,17 рубля і склаў 78,58 беларускіх рубля за адзін расейскі.