У Беларусь прыбыла ўрадавая дэлегацыя Польшчы
- 23.02.2009, 10:40
23 лютага ў Беларусь прыбыла ўрадавая дэлегацыя Польшчы на чале з намеснікам старшыні Рады міністраў, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўляком.
Па інфармацыі беларускага МЗС, у межах візіту прадугледжаныя перамовы Паўляка з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Андрэем Кабяковым.
На мінулым тыдні, 18-19 лютага, Менск наведваў прэм'ер-міністр Латвіі Іварс Годманіс. Гэта быў ягоны апошні замежны візіт у пасадзе кіраўніка ўрада — 20 лютага Годманіс падаў у адстаўку.