BE RU EN

Беларускія памежнікі абшукваюць студэнтаў ЭГУ

  • 23.02.2009, 11:22

У актывіста «Маладога Фронту» Зьмітра Ясевіча, які вяртаўся ў Беларусь пасьля здачы сэсіі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, правялі ператрус на мяжы.

У Зьмітра дасканала перагледзелі ўсе асабістыя рэчы, асабліва памежнікаў цікавіла інфармацыя, што знаходзілася на ноўтбуку.

Пасьля ператрусу памежнікі распытвалі Зьмітра, дзе ён жыве, дзе навучаецца: у якім унівэрсытэце, на якім факультэце, нават пацікавіліся, на якія адзнакі маладафронтавец здаў сэсію.

«Відавочна, быў загад на ператрус – перад вобшукам жанчына-памежніца па рацыі з кімсьці кансультавалася, - кажа Зьміцер Ясевіч. – Такія непрыемныя вобшукі часта былі і раней, але прынамся за апошнюю палову году, за пэрыяд «лібэралізацы», - гэта першы выпадак».

Апошнія навіны