БРСМ дабраўся да радзільняў: маладых мам прымусяць гуляць у дартс
- 23.02.2009, 11:52
Сябры БРСМ будуць спавіваць лялек і будаваць хаткі з канструктара Лега з маладымі мамамі ў радзільнях.
На працягу года будзе працягвацца акцыя аршанскага БРСМ у мясцовай радзільні. Як перадае «Еўрарадыё», раз у месяц БРСМаўцы збіраюцца прыходзіць да парадзіх і гуляць з імі ў розныя гульні.
У якія менавіта – кожны раз будзе «сюрпрыз». Гэта і будаўніцтва хатак з канструктара Лега, і інтэлектуальныя конкурсы, і спавіванне лялек.
Маці-пераможцы атрымаюць падарункі і медалі ад БРСМ. Чарговы этап «марафона» пройдзе 24 лютага.
У гэты дзень парадзіхам прапануюць пагуляць у дартс. БРСМаўцы лічаць, што гэта дапаможа маладым мамам умацаваць цягмышцыліцы рук для таго, каб калыхаць немаўлятаў.