Акцыі ў падтрымку палітвязняў праходзяць у сцен СІЗА на Валадарскага (Фота)
- 24.02.2009, 11:02
У Менску ля сцен следчага ізалятара ГУУС Менгарвыканкама працягваюцца акцыі салідарнасці з новымі палітвязнямі.
23 лютага ў 18:00 актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыйшлі да сцен СІЗА на вуліцы Валадарскага. Яны трымалі ў руках партрэт новага беларускага палітвязня Максіма Дашука, якога арыштавалі ў панядзелак. Нягледзячы на спробы АМАПаўцаў спыніць акцыю і затрымаць некаторых яе ўдзельнікаў, яна доўжылася, як і было запланавана, 30 хвілін.
Таксама акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ля сцен СІЗА на Валадарскага прайшлі ў суботу і нядзелю ў Менску. Іх правялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і «Маладога фронту».
Маладыя людзі сталі ў шэраг з партрэтамі арыштаванага маладафронтаўца Арцёма Дубскага і ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі. Удзельнікі акцыі скандавалі: «Свабоду палітвязням!»