Міністр эканомікі прапаноўвае вярнуць у зварот банкаўскі вэксаль
- 24.02.2009, 11:50
Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка прапаноўвае вярнуць у абарот пры ўнутрарэспубліканскіх разліках банкаўскі вексель.
"Мінэканомікі прапаноўвае пашырыць вексельны абарот, у першую чаргу, абарот банкаўскіх векселяў", - сказаў М.Зайчанка на паседжанні прэзідыўма Савета міністраў, перадае «Інтэрфакс».
"Калі вексель дазволіць павялічыць магчымасці абарота, то чаму б гэтым не скарыстацца", - дадаў міністр.
Па ягоных словах, Мінфіну, Нацбанку і Мінэканомікі неабходна прыняць хуткім часам узгодненае рашэнне аб аднаўленні выпуску векселяў буйнымі банкамі. Кіраўнік Мінэканомікі нагадаў, што ў Беларусі "няма заканадаўчай забароны на выпуск векселяў".
У Беларусі некалькі год таму была дэ-факта ўведзеная забарона на абарот векселяў у межах высілкаў урада па паніжэнні неграшовых форм разліку.