БРСМ выпусціў антыалкагольныя прымаўкі
- 25.02.2009, 10:26
Каля 400 антыалкагольных і супраць тытунёвых прымавак, вершаў і слоганаў сабралі ў віцебскім абкаме БРСМ падчас конкурсу, абвешчанага сярод моладзі.
Пераможцай конкурсу стала Інга Лялюга, выкладчыца прафесійна-тэхнічнай вучэльні з пасёлка Кастрычніцкі. За лозунгі «Пить, курить, переедать – век здоровья не видать» і «Жизнь короче, коли во хмелю очи» дзяўчына атрымала DVD-плэер.
Конкурсныя працы БРСМаўцы выпусцілі асобным зборнікам, які сумясцілі з настольным каляндаром.