BE RU EN

Расея павінная Беларусі за зямлю пад трубаправодам 2,5 мільярды рублёў

  • 27.02.2009, 10:51

Расея не плаціць Беларусі за зямлю, па якой праходзіць расейскі трубаправод.

Практычна 2,5 мільярды беларускіх рублёў не далічыліся мясцовыя ўлады ў Браслаўскім, Докшыцкім, Міёрскім, Полацкім, Сенніцкім і Аршанскім раёнах за апошнія два гады, паведамляе «Еўрарадыё».

Гэтыя грошы яны павінныя былі атрымаць ад расейскага прадпрыемства «Паўднёвы Захад Транснафтапрадукт» за карыстанне зямлёй, па якой праходзіць трубаправоды. Аднак з-за цяганіны афармлення дакументацыі на арэнду расейцы карысталіся беларускай зямлёй бясплатна.

Як паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю, толькі Браслаўскі райвыканкам страціў на гэтым столькі грошай, колькі выдаткаваў на добраўпарадкаванне на працягу года.

Апошнія навіны