Завод «Мегом» збанкрутаваў, выконваючы загад Лукашэнкі?
- 27.02.2009, 15:24
Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці вырашыў прызнаць банкрутам завод «Мегом», які раней працаваў на абаронную прамысловасць Савецкага Саюза.
У 1995 году аб'ёмы вытворчасці прадпрыемства знізіліся ў 50 разоў, і прадпрыемства пачало шукаць выйсце з неспрыяльнага становішча. На “Мегоме” пачыналі вытворчасць шклопакетаў, бытавых электрапрыбораў, пластыкавых цацак і іншых тавараў. Завод пачаў выбірацца з крызіснага становішча, перадае “Еўрарадыё”.
Аднак у 2008 годзе, выконваючы пастанову Аляксандра Лукашэнкі “Аб развіцці фармацэўтычнай прамысловасці Віцебску”, мясцовыя ўлады аддалі амаль усе аб'екты нерухомасці “Мегома” дзяржпрадпрыемству “Белвітуніфарм”.
У выніку зараз завод вымушаны быў арандаваць свае былыя памяшканні і выкладваць за гэта немалыя грошы.